Застацца ў Беларусі і не звар’яцець. У эфіры — вызвалены палітвязень Ігар Карней

Ігар Карней пасля вызвалення / "Радыё Свабода"
Ён знік у ліпені 2023 года. Ніякіх справядлівых судоў, бясконцыя месяцы без сувязі з блізкімі, цемра турэмных камер. Журналіст Ігар Карней, чые тэксты заўсёды былі вострымі, апынуўся за кратамі — у статусе "экстрэміста", у поўнай ізаляцыі.
Цяпер Ігар на волі. Разам з ім вяртаецца і яго голас — той самы, з якім мы заўсёды разумелі, што такое годнасць і журналістыка.
У эфіры Еўрарадыё мы размаўляем пра жахі беларускага рэжыму, самотнасць у турмах і тое, як не звар’яцець там, куды не даходзяць лісты ды бандэролькі.
Што азначае “выжыў”, калі штодня рыхтаваўся да горшага? Як цяпер аднаўляцца? Як прайшрў эфір на ОНТ і ці варта падзяляць беларусаў на “пратасевічаў” ды “латыпаваў”? Што сёння казаць тым, хто яшчэ там, у беларускай цемры — “бяжыце” ці “малайцы, што не з’яжджаеце”?
Гэта размова не пра тое, што было калісці даўно, але пра тое, што адбываецца ў нашай краіне проста цяпер — балючае, але вельмі важнае.
Нічога не скончылася.
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску. Будзьце побач і задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.