Вызначыліся пары 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе сезону 2013/14
Лёсаванне адбылося 29 ліпеня ў сталічным Доме футбола.
У 1/8 фіналу згуляюць 16 клубаў. Да камандаў, якія пераадолелі раннія стадыі адбору, дадаліся некалькі калектываў з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, адзначае БЕЛТА. Пары 1/8 фіналу выглядаюць наступным чынам:
ФК "Мінск" — "Полацк" (Д2);
"Гарадзея" (Д2) — "Граніт" (Д2);
"Белшына" (Бабруйск) — "Дынама" (Мінск);
"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Шахцёр" (Салігорск);
"Гомель" — "Славія" (Мазыр);
"Нёман" (Гродна) — "Дынама" (Брэст);
"Слуцк" (Д2) — "Днепр" (Магілёў);
БАТЭ (Барысаў) — "Смаргонь" (Д2).
Матчы адбудуцца 24 і 25 жніўня.