Вярхоўны суд 18 лістапада абвесціць рашэнне ў справе забойства Т.Слонімскай

18 лістапада Вярхоўны суд абвесціць рашэнне па касацыйнай скарзе ў справе аб забойстве Таццяны Слонімскай. 

Як паведамляе БЕЛТА, пракурор настойваў на адмене ранейшага прысуду Мікалаю Лотышу, асуджанаму як змоўшчыку забойцы Таццяны Слонімскай на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінаваўца патрабаваў прызнаць Лотыша саўдзельнікам ў забойстве і накіраваць справу на новы разгляд. Паводле яго слоў, малады чалавек ніяк не перашкаджаў здзяйснення злачынства і нават спрыяў яму.

Сам жа Лотыш адказаў, што не даваў слоўную згоду на забойства і баяўся перашкаджаць свайму таварышу, бо той быў ва ўзбуджаным стане. 

А забойца жанчыны Яўген Кулік папрасіў суд змякчыць пакаранне: даць яму 25 гадоў пазбаўлення волі замест пажыццёвага тэрміну. Ён заявіў, што ў момант забойства быў у стане стрэсу. А цяпер ён раскайваецца ў злачынстве і ўжо стаў на шлях выпраўлення. Ён папрасіў улічыць станоўчыя характарыстыкі і стан здароўя бацькоў: мама пасля інсульту, тата з'яўляецца інвалідам другой групы.

Нагадаем, што мінчанка Таццяна Слонімская знікла ў ліпені 2013 года, калі паехала ў лес у ягады. Потым высветлілася, што яна забітая. Злачынцы забілі мінчанку, каб забраць яе машыну "Мазда-3" і прадаць у Расію.