Вялізная калона мігрантаў рушыла на памежны пераход Брузгі-Кузніца
Вялізная калона мігрантаў рушыла ў ў бок памежнага пераходу Брузгі-Кузніца на беларуска-польскай мяжы. Калону суправаджалі беларускія сілавікі. Наперадзе ішлі жанчыны з дзецьмі.
Мігранты пераадолелі першы кардон агароджы, але перад другім спыніліся. Частка села на зямлю.
Польскія памежнікі падагналі да кардону вадамёт.