Вялікі затор на Нямізе ў Мінску (фотафакт)

Сур’ёзны затор на вуліцы Няміга ў Мінску ўтварыўся раніцай у панядзелак, паведамляе onliner.by. У раёне скрыжавання з вуліцай Караля ў крайняй правай паласе руху праз паломку спыніўся тралейбус. Левая паласа на Нямізе была занятая транспартам, які збочваў на вуліцу Мяснікова.

У выніку на дарозе ўтварылася “рыльца бутэлькі”: для руху наўпрост свабоднай засталася толькі адна паласа. У ранішнюю гадзіну пік гэта вуліца ўвогуле загружаная, не толькі аўтамабілямі, але і грамадскім транспартам — тут праходзіць адразу некалькі тралейбусных і аўтобусных маршрутаў.

У затор трапіла вялікая колькасць машын. Ён расцягнуўся па вуліцах Няміга і Багдановіча да скрыжавання з вуліцай Я.Купалы.