Вядомыя сапернікі мінскага "Дынама", "Шахцёра", "Нёмана" ў Лізе Еўропы
У панядзелак прайшло лёсаванне футбольнага кантынентальнага турніра. Беларускія клубы стартуюць з другога раўнда кваліфікацыі.
Салігорскі "Шахцёр" згуляе з пераможцам пары "Дэры Сіці" (Ірландыя) і "Эберыстуіт" (Уэльс). Першую сустрэчу беларускі клуб правядзе ў гасцях. Гродзенскі "Нёман" сустрэнецца з пераможцам пары "Хабнарф'ёрдзюр" з Ісландыі і "Гленавон" з Паўночнай Ірландыі. Першы матч пройдзе ў Беларусі. Мінскае "Дынама" згуляе з пераможцам пары "МюПа-47" (Фінляндыя) — "Фуглаф'ёрдур" (Фарэрскія выспы). Першы матч дынамаўцы правядуць у Беларусі.
Гульні 2-га раўнда кваліфікацыі пройдуць 17 і 24 ліпеня.
Нагадаем, сёння стала вядома, што барысаўскі БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў з 2 кваліфікацыйнага раўнда матчам з албанскім “Скендэрбеў”.