"Вольную Беларусь" Пазняка залічылі ў "экстрэмісцкія фармаванні"
Зянон Пазняк
У спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" уключылі ініцыятыву "Вольная Беларусь". Лідарам аб'яднання з'яўляецца Зянон Пазняк.
Адпаведнае рашэнне аб прызнанні новага "экстрэмісцкага фармавання" 21 лютага прыняло Міністэрства ўнутраных спраў.
Акрамя Пазняка, як заяўляюць у ведамстве, да "Вольнай Беларусі" маюць дачыненне Алена Самусева і Віктар Каралькоў.