Пазняк хацеў бы бачыць амерыканскіх вайскоўцаў у Беларусі
Амерыканскія вайскоўцы ў Еўропе / Reuters
Зянон Пазняк хацеў бы бачыць амерыканскіх вайскоўцаў у Беларусі. Лідар "Вольнай Беларусі" лічыць, што яны не дапусцяць вайны Расіі з Еўропай.
"Калі Расія завалодае Беларусяй, яна пачне вайну з Еўропай, — піша палітык у Facebook. — Альтэрнатыва вайне — вольная незалежная Беларусь і амерыканская мілітарная прысутнасць у Беларусі".
Пасля нядаўняга саміту лідараў еўрапейскіх краін у Парыжы брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер заявіў, што цяпер "на карту пастаўленая не толькі будучыня Украіны, але і пытанне існавання Еўропы ў цэлым". Ён перакананы, што толькі гарантыі бяспекі з боку ЗША здольныя ўстрымаць Расію ад новага нападу на Украіну (пасля заключэння мірнага пагаднення).
Летась генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз пяць гадоў.