Візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова прыпыняюць прыём дакументаў
Візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі прыпыняюць прыём дакументаў на атрыманне візы ў Эстонію, Фінляндыю, Швецыю. Паведамляецца, што гэта выклікана тэхнічнымі прычынамі.
Візавы цэнтр у Мінску робіць перапынак з 10 па 17 жніўня ўключна. Прыём візавых заяў адновіцца з 18-га.
Візавыя цэнтры ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Пінску не будць прымаць дакументы з 9 жніўня па 16 уключна.