Вірусны лайфхак барацьбы з мігрэнню — ці працуе ён?

Картопля фры

Картопля фры / unsplash

У інтэрнэце набірае папулярнасць лайфхак барацьбы з мігрэнню. Карыстальнікі TikTok кажуць, што кола з порцыяй бульбы фры дапамагае ім справіцца з галаўным болем. Гэты спосаб барацьбы з мігрэнню ўжо назвалі McMigraine Meal.

Ці ёсць за гэтым хоць нейкае навуковае абгрунтаванне і як менавіта такі набор супраць мігрэні ўплывае на арганізм?

"Кафеін у кока-коле можа дзейнічаць як блакатар нервовых сігналаў, гэта рэчыва, якое ўплывае на нервовую актыўнасць. Для некаторых гэта парушэнне працуе ў станоўчым ключы, — кажа BBC доктар Кей Кеніс. — Ёсць некаторыя абязбольвальныя, якія людзі прымаюць ад мігрэні і якія ўтрымліваюць кафеін. Некаторыя добра на яго рэагуюць, але мы не ведаем да канца, чаму".

Акрамя таго: камусьці газіроўка з кафеінам можа дапамагчы справіцца з мігрэнню, а ў кагосьці кафеін, наадварот, справакуе яе.

Некаторыя інгрэдыенты ў стравах хуткага прыгатавання таксама могуць уплываць на нервовую актыўнасць — напрыклад, соль у чыпсах. Але яшчэ ў фастфудзе можа ўтрымліваць вялікая колькасць тыраміну, які можа выклікаць моцныя мігрэні.

Эксперты кажуць, што ў нас усё яшчэ недастаткова даследаванняў, каб зразумець, чаму кожны сёмы чалавек пакутуе ад мігрэні, і што на самой справе можа дапамагчы, піша ВВС.

Мігрэнь, якая можа доўжыцца некалькі дзён, моцна адрозніваецца ад галаўнога болю. Апошні звычайна кароткачасовы, і яго можна вылечыць абязбольвальнымі. Мігрэні могуць выклікаць не толькі галаўны боль, але і боль у шыі, здранцвенне, невыразнасць зроку і нават ўплываць на рухі.

Неўролаг, прафесар Пітэр Годсбі рэзюмуе: "Слухайце сваё цела — не слухайце TikTok, вось мая парада".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.