Роды, менструацыя, рак: "Падкаст здаровага чалавека" з гінеколагам Ганнай Каско

Урач-гінеколаг Ганна Каско

Урач-гінеколаг Ганна Каско / асабісты архіў

Еўрарадыё запускае "Падкаст здаровага чалавека". Аўтар і вядучая — Марыя Сысой. Госць першага выпуску — акушэр-гінеколаг Ганна Каско. 

4 гады таму Ганна пераехала з Беларусі ў Польшчу. Яна настрыфікавала дыплом і працуе ў прыватнай клініцы. Кажа, што яе заробак вырас у 10 разоў.

У нашым падкасце адна з самых запатрабаваных беларускіх спецыялістак у Польшчы раскажа пра жаночае здароўе, роды, ВПЧ, кантрацэпцыю, міёму маткі, месячныя і не толькі. Не прапусіце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.