Відэа: у Мінску інспектар ДАІ прымусіў кіроўцу падняць выкінуты недакурак

У Мінску інспектар ДАІ прымусіў кіроўцу падняць выкінуты з аўтамабіля недакурак. Адбылося гэта днямі на скрыжаванні вуліц Дарашэвіча і праспекта Незалежнасці. Запіс з відэарэгістратара з'явіўся на YouTube (яго там змясціў карыстальнік Andrew Tretyak).
Кіроўцу яшчэ пашанцавала, паколькі яго маглі і аштрафаваць.