Відэа: вылет самалёта затрымалі з-за бойкі на ўзлётна-пасадачнай паласе
У Кітаі вылет пасажырскага самалёта затрымалі з-за бойкі на ўзлётна-пасадачнай паласе. Перад пасадкай на самалёт муж і жонка спачатку пасварыліся, а пасля і пабіліся. У самалёт іх ужо не пусцілі. Паліцэйскія затрымалі жанчыну і мужчыну. Высветлілася, што яны збіраюцца скасаваць шлюб, на гэтай глебе і ўзнік канфлікт, піша Mirror.