Віцяблянін папрасіў незнаёмца на прыпынку дапамагчы сабраць пісталет
Пісталет, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Баец атрада спецыяльнага прызначэння "Віцязь" вайсковай часці 5524 у Віцебску ў свой выходня дзень вяртаўся з трэніроўкі. На аўтобусным прыпынку да яго звярнуўся невядомы з пытаннем, ці ўмее ён збіраць пісталет Макарава.
Падчас гутаркі мужчына дастаў з сумкі пісталет і папрасіў дапамагчы сабраць яго. Спецназавец, "не падаўшы выгляду, выклікаў супрацоўнікаў міліцыі і да прыбыцця нараду падтрымліваў размову з незнаёмцам", піша прэс-служба ўнутраных войскаў.
Мужчыну з пісталетам затрымалі. Высветлілася, што ў яго была не баявая, а траўматычная зброя з пратэрмінаваным дазволам. Зарэгістраваны пісталет на грамадзяніна Расіі.