Віцяблянін на аўтамабілі прэміўм-класа абакраў дзве крамы

Кодэксы, ілюстрацыйнае фота

Кодэксы, ілюстрацыйнае фота

37-гадовы віцяблянін стаў фігурантам крымінальнай справы аб крадзяжы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Увечары 9 жніўня прадаўцы адной з крамаў пабачылі на прылаўках пустыя скрынкі з-пад элітнага алкаголю. Яны падалі заяву ў міліцыю аб крадзяжы 12 бутэлек напояў на агульную суму ў 3 тысячы рублёў.

Запісы з камер відэаназірання дазволілі следчым выявіць, што адзін з пакупнікоў дастаў алкаголь з каробак і вынес яго, не разлічыўшыся. Пасля гэтага мужчына паехаў на Mercedes прэміўм-класа.

Зламысніка затрымалі. Скрадзены алкаголь знайшлі ў яго аўтамабілі.

Мужчына прызнаўся, што паспеў гэткім чынам абакрасці яшчэ адну краму. Свой учынак ён патлумачыў жаданнем атрымаць адрэналін — правяраў, зловяць яго на крадзяжы ці не. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.