Жыхар Слоніма з нуды страляў з пнеўматыкі па вокнах

Прастрэленыя вокны ў Слоніме

Прастрэленыя вокны ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Шэсць вокнаў і плот пашкодзіў жыхар Слоніма з пнеўматычнага пісталета. На мужчыну пачалі крымінальную справу па артыкуле аб асабліва злосным хуліганстве, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося напрыканцы траўня. У міліцыю паступіла скарга, што невядомы пашкодзіў чацвёра вокан у доме на вуліцы Чыгуначнай. Супрацоўнікі міліцыі выявілі, што вокны былі пашкоджаныя з пнеўматычнай зброі. Таксама яны знайшлі іншыя дамы з такімі ж пашкоджаннямі вокнаў.

Неўзабаве знайшлі падазраванага. 30-гадовы слонімец сказаў, што страляў па дамах з пнеўматычнага пісталета РМ-Х з нуды.

Мужчыну інкрымінуюць асабліва злоснае хуліганства. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Жыхар Слоніма з нуды страляў з пнеўматыкі па вокнах
Прастрэленыя вокны ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.