"Віцебск" знішчыў БАТЭ. Гэта іх першая выязная перамога з 1998 года

1 жніўня стартаваў 16-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе / БАТЭ
Матчам у Барысаве пачаўся другі круг чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. На Барысаў-Арэне "Віцебск" разграміў БАТЭ з лікам 5:1. Варта адзначыць, што гэта першая выязная перамога "Віцебска" над БАТЭ з 1998 года. Гэта другая хатняя параза з такім лікам для барысаўчан гэтым летам. 14 чэрвеня яны былі разбітыя "Нёманам". БАТЭ не перамагае ўжо 9 матчаў запар, з якіх — 6 параз. Гэта працяг антырэкорднай серыі некалі вялікага клуба.
На матч завіталі беларускія хакеісты з НХЛ Аляксей і Ілля Протасы.

2 жніўня 16-ы тур працягнецца трыма гульнямі:
"Нафтан" — "Мінск"
"Славія" — "Іслач"
"Дынама-Брэст" — "Арсенал"
Тур завершыцца 3 жніўня матчам паміж лідарам "МЛ Віцебскам" і "Слуцкам".
Матчы "Маладзечна" — "Нёман", "Смаргонь" — "Дынама-Мінск" і "Тарпеда-БелАЗ" — "Гомель" перанесены на пазнейшы тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.