"Нёман" — у 3-м раўндзе Лігі канферэнцый, "Тарпеда-БелАЗ" і "Дынама" вылятаюць

У Еўропе застаецца толькі адзін беларускі клуб / "Нёман"
31 ліпеня адбыліся матчы ў адказ другога раўнду Лігі канферэнцый. Гродзенскі "Нёман" згуляў унічыю — 1:1 — з "Кошыцэй" і па суме дзвюх гульняў — 4:3 — выходзіць у трэці раўнд трэцяга па значнасці еўрапейскага клубнага турніру. Наступным сапернікам гродзенцаў стане клуб з Фарэрскіх астравоў “Клаксвік”. Матчы адбудуцца 5 і 14 жніўня.
Паглядзіце, як выглядае стадыён фарэрскага клуба.
Астатнія беларускія клубы пакідаюць Еўропу. "Тарпеда-БелАЗ" прайграла "Маккабі" з лікам 0:3 (1:4 па суме дзвюх гульняў). Мінскае "Дынама" прайграла "Эгнатыі" з лікам 0:1 (0:3 па суме дзвюх матчаў).
У клубным рэйтынгу УЕФА Беларусь пакуль захоўвае 49-е месца. Гэта азначае, што ў еўракубкавым сезоне 2027/2028 краіну зноў будуць прадстаўляць чатыры клубы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.