На матчы “Нёмана” у Лізе канферэнцый на трыбуне быў бела-чырвона-белы сцяг
Стюарды не прасілі яго прыбраць, а стаялі і назіралі за фанатамі / Скриншот видео
На трыбуне за брамай стадыёна, дзе гродзенскі “Нёман” гуляў супраць “Кошыцы” ў рамках Лігі канферэнцый, вісеў бела-чырвона-белы сцяг і стылізаванае пад яго палотнішча з надпісам “Grodno”.
Адзначым, што побач стаялі стюарды і спакойна назіралі за фанатамі. Яны не прасілі прыбраць нацыянальны сцяг Беларусі, як гэта цяпер робяць на многіх спартыўных мерапрыемствах, у якіх удзельнічаюць беларускія спартсмены.
“Нёман” перамог з лікам 3:2, здзейсніў неверагодны камбэк, а Павел Савіцкі адзначыўся дублем.