“Нёман” — першы беларускі клуб у еўракубках, які перамог пасля 0:2

Гродзенскі клуб піша найноўшую гісторыю беларускага футбола ў еўракубках / "Кошице"
Гродзенскі “Нёман” стаў першым беларускім клубам у еўракубках, які змог перамагчы, прайграючы па ходу матча 0:2. Гэта адбылося ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый, у матчы супраць “Кошыце”. У першым тайме “Нёман” прапусціў двойчы, але ў другім тайме змог перавярнуць гульню і перамагчы з лікам 3:2.
Зазначым, што гэтаму паспрыяў брамнік каманды, які на апошніх хвілінах адбіў пенальці. Дадамо, што на дадзены момант нападнік “Нёмана” Павел Савіцкі — лепшы бамбардзір турніру, які забіў чатыры галы.
“Нёман” у гэтым еўракубкавым сезоне прынёс Беларусі найбольш ачкоў у рэйтынг УЕФА, што пакуль дазваляе краіне ў сезоне 2027/2028 зноў выставіць чатыры клубы ў Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.