Ветэрану з Магілёўскага раёна вярнулі скрадзеныя ўзнагароды
Двое вяскоўцаў скарысталіся даверлівасцю 92-гадовага ўдзельніка вайны.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу на двух вяскоўцаў з Магілёўскага раёна, якія ў розныя час і незалежна адзін ад аднаго абакралі 92-гадовага ветэрана вайны з вёскі Косцінка. Мужчыны скралі ў пенсіянера ваенныя ўзнагароды, а таксама прадукты.
За некалькі дзён да 9 траўня ветэрана павіншавалі са святам мясцовыя ўлады — уручылі яму вялікі харчовы пакет. А напярэдадні ў дом да старога прыйшоў яго 34-гадовы знаёмы з вёскі Махава. Ён нібыта хацеў павіншаваць ветэрана з Днём Перамогі і прынёс з сабой бутэльку гарэлкі. Пенсіянер, які ледзь перасоўваўся па хаце, прымаў удзел у застоллі вельмі сімвалічна. А госць, які налягаў на гарэлку, папрасіў у гаспадара прадаць яму ордэн “Айчыннай вайны” 2 ступені. Ветэран яму адмовіў. Праз некаторы час госць сышоў, але потым вярнуўся ў дом і, скарыстаўшыся тым, што дзядуля кепска чуе, выкраў гэты ордэн, а таксама знак “Знак вайны”.
Раніцай 9 траўня ветэран пачаў убірацца на свята і так заўважыў прапажу.
Неўзабаве да старога прыйшоў яшчэ адзін госць. Ён пазычыў у ветэрана грошы, а заадно і скраў прадукты.
Абодвух злодзеяў затрымалі. Раней яны ўжо мелі судзімасці і цяпер зноў будуць адказваць за свае дзеянні па законе, піша sb.by
Фота з архіву