Вайскоўцы далі маленькаму дзіцяці пісталет — фотафакт
Фота для справаздачы / t.me/ospgarrison/
У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці вайскоўцы з 1405-й артылерыйскай базы боепрыпасаў правялі мерапрыемства з навучэнцамі Татарскай сярэдняй школы і выхаванцамі дзіцячага сацыяльнага прытулку з вёскі Ясень. У "рамках ваенна-прафесійнага арыентавання" яны раздавалі дзецям зброю. Прычым самым маленькім, якія радаснымі не выглядаюць.
Падобныя мерапрыемствы з раздачай дзецям "для азнаямлення" зброі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Сілавікі прыносяць аўтаматы і пісталеты ўжо не толькі ў школы, але і ў дзіцячыя садкі. Стаіць задача выхоўваць "патрыётаў" і змену для сілавых структур.