Уначы ў Беларусі месцамі чакаецца да 15 градусаў марозу
Аднак на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра складзе 4-11 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны ў аўторак будзе 2-9 марозу.
Сіноптыкі не прагназуюць істотных ападкаў. Невялікі снег пройдзе ў начныя гадзіны на Гомельшчыне.
Вецер паўночны, 4-9 метраў за секунду, на паўднёвым-усходзе Беларусі — з парывамі да 12 метраў.
У сераду, 11 снежня, уначы па-ранейшаму захаваецца мароз да 15 градусаў, а вось у дзённыя гадзіны чакаецца да 2 градусаў цяпла. У чацвер і пятніцу пацяплее і ўначы, але мінусавая тэмпература захаваецца.