Уначы і зранку ў чацвер у Беларусі прагназуюць туман

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 6 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны зранку і ўдзень пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца  да +6...+12 градусаў.

У пятніцу, 7 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаюцца туман і слабы галалёд. Тэрмометры ўдзень пакажуць 8-13 градусаў цяпла.

Уначы і зранку ў чацвер у Беларусі прагназуюць туман
Прагноз надвор'я на 6 лістапада / Белгідрамет
Уначы і зранку ў чацвер у Беларусі прагназуюць туман
Прагноз надвор'я на 6 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.