Уласныя комплексы HIMARS з'явіліся ў Эстоніі

Комплексы HIMARS з'явіліся ў Эстоніі / Kaitsevägi / Kaur Kantsik
У Эстоніі з'явіліся ўласныя ракетныя комплексы HIMARS. Шэсць сістэм кампаніі Lockheed Martin былі перададзеныя Узброеным сілам краіны.
Каментуючы гэтую падзею, камандуючы дывізіяй Сіл абароны Эстоніі, генерал-маёр Індрэк Сірэль заявіў, што цяпер эстонскія вайскоўцы могуць патрапіць у цэль, якая раней была на недасяжнай дыстанцыі.
"Гэта значыць для дывізіі як галоўнага тактычнага падраздзялення эстонскай арміі мы можам выконваць свой план, улічваючы тое, што мы можам уплываць на цэлі больш далёкія, чым да гэтага часу, знаходзячыся ў той жа час па-за зонай паразы саперніка", — перадае ERR яго словы.
На цырымоніі перадачы РСЗА выступіў кіраўнік падраздзялення ракет і агнявога кантролю Lockheed Martin Цім Кэхіл. Ён паведаміў, што амерыканская кампанія падвоіла аб'ёмы вытворчасці HIMARS. Штогод цяпер выпускаецца 96 адзінак гэтых комплексаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.