Уладзімір Беражкоў звольніўся з Беларускай федэрацыі футбола

31 сакавіка Уладзімір Беражкоў звольніўся з пасады кіраўніка дэпартамента Беларускай федэрацыі футбола па маркетынгу і камунікацыях, піша gazetaby.com.
Прычыны звальнення не паведамляюцца. Прэс-служба федэрацыі футбола паінфармавала, што кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. Беражкоў узначаліць ТАА "Свой футбол", якое будзе займацца арганізацыяй трансляцый матчаў чэмпіянату Беларусі.
За 10 месяцаў сваёй працы на гэтай пасадзе Беражкоў адзначыўся стварэннем брэнда "Белыя крылы" для нацыянальнай зборнай і новай формай з нацыянальным арнаментам-вышыванкай. Зусім нядаўна дзякуючы яму федэрацыя футбола заключыла партнёрскую дамову з "Белтэлекамам".