Улады ўвядуць кару за "незаконнае прадстаўленне" РБ на міжнародных акцыях

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота
У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях плануецца ўнесці шэраг новых артыкулаў. Змены падрыхтаваў урад і перадаў ужо ў Палату прадстаўнікоў.
Законапраект называецца "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці". Пазнаёміцца з ім можна на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У законапраекце прапаноўваецца ўвядзенне новага артыкула — "Прапаганда гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці, педафіліі". Штраф у 20 базавых пагражае за "распаўсюд інфармацыі ў мэтах фарміравання ў грамадзян уяўленняў аб прывабнасці гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці або аб прызнанні педафіліі дапушчальнай".
Калі ж з гэтай інфармацыяй азнаёміцца непаўналетні, сума штрафу павялічыцца да 30 базавых. А таксама за гэта таксама пагражаюць грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.
Таксама прапануецца ўвесці яшчэ адзін новы артыкул — "Незаконнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах". Штраф для фізічных асобаў ад 10 да 200 базавых прапануецца ўвесці за "парушэнне патрабаванняў заканадаўчых актаў да арганізацыі або правядзення культурных, спартыўных, спартыўна-масавых, адукацыйных мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца адбор асоб для падрыхтоўкі да ўдзелу або ўдзел у міжнародных мерапрыемствах ад імя Беларусі, альбо да парадку накіравання прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў міжнародным мерапрыемстве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.