Як дзяржава плануе "абараняць дзяцей" ад інфармацыі пра ЛГБТ

Вясёлка аказваецца пад забаронай / pexels.com
Беларускіх дзяцей будуць "абараняць ад інфармацыі" пра ЛГБТ. Праект змяненняў закона "Аб правах дзіцяці" ўжо быў прыняты абедзвюма палатамі парламента. Неўзабаве яго падпіша Лукашэнка.
Новы закон забароніць распаўсюджваць інфармацыю, якая "дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны, накіравана на прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу, педафіліі, бяздзетнасці".
Вось як гэта будзе выглядаць ва ўмовах Беларусі:
Любая прадукцыя са згадваннем ЛГБТ павінна будзе ўтрымліваць узроставую маркіроўку 18+. Нават калі тэма там згадваецца мімаходзь. Гэта тычыцца і кніг, і фільмаў, і СМІ. Напрыклад, супергеройскім фільм ад Marvel, калі там ёсць гей-персанаж, падлеткі паглядзець не змогуць.
Справа ў тым, што "абараняць" будуць і ў інтэрнэце. То-бок улады змогуць пад такой падставай блакаваць сайты, супольнасці ў сацыяльных сетках.
Тэарэтычна (хоць гэта наўпрост не прапісана) адказнасць нясуць і бацькі. Напрыклад, калі яны купяць дзіцяці кнігу з ЛГБТ-персанажам, яны парушаць артыкул 66.2 Кодэкса аб шлюбе і сям'і.
Гэта значыць, на думку ўладаў, любая інфармацыя аб негетэрасексуальных адносінах да непаўналетніх не можа даходзіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.