Украінскія байцы ліквідавалі каля Аўдзееўкі вядомага палявога камандзіра з "ДНР"
Украінскія байцы ліквідавалі на Данбасе вядомага палявога камандзіра з самаабвешчанай "ДНР". Гэта — Сяргей Аграновіч ("Вадзяны"), камандзір другой роты батальёна "Спарта". Яго паплечнікі пішуць у сацсетках, што Аграновіч быў забіты "у цяжкіх баях за Аўдзееўку".
У пачатку сакавіка пад Валнавахай быў ліквідаваны камандзір "Спарты" Уладзімір Жога ("Воха", менавіта ён у свой час замяніў забітага ў 2016-м "Матаролу"). На яго пахаванні "Вадзяны" абяцаў адпомсціць, але і сам загінуў.
Днямі ў баях на Данбасе забілі вядомага палявога камандзіра з "ЛНР". Гэта камандзір аднаго з батальёнаў Міхаіл Кішчык, больш вядомы як "Міша Чачэн".
"Матарола" і "Вадзяны"