Уцечка даных кліентаў адбылася ў сетцы будаўнічых крамаў MILE
Крама MILE / vgr.by
Уцечка персанальных даных адбылася ў сетцы будаўнічых крамаў MILE (ТАА "Астамбуд").
Як паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных, уцечка закранула больш за 109 тысяч чалавек.
Факт несанкцыянаванага доступу выявілі 24 ліпеня. Хакеры атрымалі доступ да наступных звестак кліентаў:
— індыкатар (ID):
— прозвішча, імя,
— адрас электроннай пошты,
— нумар тэлефона,
— нумар карты праграмы лаяльнасці,
— даты рэгістрацыі / дэактывацыі.
Паведамляецца, што аператар аператыўна заблакаваў доступ да ўразлівага модулю. Праводзіцца праверка.
Кліентаў MILE заклікаюць праяўляць асцярожнасць і быць уважлівымі пры тэлефанаваннях з незнаёмых нумароў.