У Жыткавічах падлетак забіў маці сякерай і нажом

Трагічнае здарэнне адбылося ў Жыткавічах на Гомельшчыне. Падчас сваркі з маці адзінаццацікласнік нанёс ёй не менш за пяць удараў кухоннай сякеркай у галаву і не менш за дзесяць удараў нажом у грудзі і жывот. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося 28 лістапада. Ад траўмаў 39-гадовая жанчына памерла на месцы здарэння.

Пра смерць жанчыны праваахоўнікам паведаміў муж забітай. На працягу некалькіх гадзін яны затрымалі падлетка. Яго змясцілі ў ізалятар чаосвага ўтрымання. Хлопец прызнаўся ў зробленым. Вырашаецца пытанне, ці браць яго пад варту.

На падлетка пачалі крымінальную справу за забойства.

Фота — e-crimea.info