У Жлобінскім раёне затрымалі падазраванага ў педафіліі
Праваахоўнікам спатрэбілася некалькі тыдняў, каб яго знайсці.
Падазраванага ў педафіліі затрымалі ў Жлобінскім раёне. Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка ўначы невядомы мужчына апынуўся ў пакоі Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Пралеска", які размешчаны каля вёскі Цупер. Ён здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да маленькай дзяўчынкі. Зламысніка напалохала выхавацелька і ён уцёк.
Праваахоўнікі правялі вялізную працу, каб адшукаць педафіла. Былі апытаны дзясяткі мужчын, правераныя бліжэйшыя населеныя пункты, складзены і распаўсюджаны фотаробат. У выніку быў затрыманы 20-гадовы жыхар Жлобіна, сірата, выхаванец дзіцячага дома. Ён прызнаўся, што патрапіў у пакой да 7-гадовых дзяўчынак у нецвярозым стане і здзяйсняў з імі дзеянні сэксуальнага характару.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, цяпер правяраецца дачыненне затрыманага на аналагічных злачынстваў. Распачата крымінальная справа па артыкуле "Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару". Маладому чалавеку пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Фота з сацыяльных сетак.