У Вялікабрытаніі абвешчаны жорсткі каранцін
Увечары 23 сакавіка прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан абвясціў пра сур'ёзныя абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.
Джонсан заявіў, што брытанцы абавязаныя знаходзіцца дома. Выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крайніх і выразна абумоўленых выпадках.
"Вельмі простае распараджэнне: пачынаючы з гэтага вечара, вы абавязаныя заставацца дома. Таму што гэта крытычна важна: мы павінны спыніць распаўсюд хваробы паміж хатнімі гаспадаркамі. Таму будзе дазволена выходзіць з дому толькі з вельмі пэўнымі мэтамі: купля самага неабходнага, адно фізічнае практыкаванне ў дзень — напрыклад, прабежка, шпацыр або ровар, у адзіночку ці з чальцамі сям'і; па медыцынскую дапамогу ці дзеля дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу, а таксама паездкі на працу і назад — але толькі ў выпадку, калі гэта абсалютна неабходна, і працаваць немагчыма з хаты. Усё", — перадае Бі-Бі-Сі словы брытанскага прэм'ера.
Зачыняюцца крамы — акрамя тых, дзе прадаюцца прадукты і тавары першай неабходнасці. Забараняюцца любыя грамадскія сходы ў колькасці больш за два чалавекі, калі гэта не чальцы адной сям'і.
Паліцыя будзе штрафаваць парушальнікаў гэтых правілаў, а таксама патрабаваць ад людзей разысціся.
Джонсан паведаміў, што на час каранціну зачыняюцца спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, а таксама рэлігійныя ўстановы. Пад забарону трапілі ўсе цырымоніі — у тым ліку вяселлі, хрэсьбіны, але за выключэннем пахаванняў.
На думку Джонсана, паслабленне гэтых мераў магчымае не раней, чым праз тры тыдні.
"Если ваши друзья просят о встрече, вы должны сказать: "Нет!"
— bbcrussian (@bbcrussian) March 24, 2020
Борис Джонсон рассказал, куда можно выходить британцам в карантин. pic.twitter.com/7kkx08egmN
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.