У Віцебску шукаюць мужчыну, які спрабаваў згвалціць дзяўчынку (фота)

У Віцебску шукаюць мужчыну, які 8 ліпеня пасля 17-й гадзіны спрабаваў згвалціць дзяўчынку. Здарэнне адбылося на праспекце Будаўнікоў (каля дома № 22, корпус 7). Як інфармуе партал tut.by, невядомы папрасіў дзяўчынку адчыніць дзверы пад'езда, пасля зацягнуў яе туды за валасы і спрабаваў згвалціць. За дзіця заступіўся жыхар дома. Зламыснік ударыў яго нажом і ўцёк. Пацярпелы цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Быў складзены фотаробат мужчыны, які напаў на дзяўчынку. На выгляд яму 35-40 гадоў, рост 175-180 см. Быў апрануты ў чорныя штаны, чорную майку з кароткім рукавом, у яго была чорная сумка ад ноўтбука. Міліцыя абяцае за дапамогу ў пошуку зламысніка ўзнагароджанне.

Фота: tut.by