У Віцебску прыгарадны аўтобус знёс слуп
Аўтобус збіў слуп / vk.com/onevitcity
У Віцебску прыгарадны аўтобус знёс слуп. Здарэнне адбылося ў чацвер каля Смаленскага рынку. У выніку была пашкоджана кантактная сетка тралейбусаў. У сацсетках пішуць, што ніхто з людзей не пацярпеў.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма. Пра яго чамусьці не напісала віцебскае ДАІ.
vk.com/onevitcity