Пакуль за яе жыццё змагаліся дактары, яе хлопец арганізаваў збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю. Сабралася 548 тысяч злотых.
Пазней, 6 сакавіка, у Варшаве прайшоў марш "Яе звалі Ліза". Сярод арганізатараў акцыі былі беларускія феміністкі, польскія і ўкраінскія арганізацыі. Каля тысячы чалавек прыйшлі на месца злачынства, дзе адбыўся напад на беларуску (там быў створаны стыхійны мемарыял). А потым яны прайшлі па вуліцах польскай сталіцы.
Лізу пахавалі ў Варшаве.
Дарыян С.
Працэс па справе аб згвалтаванні і гібелі беларускі Лізы пачаўся 4 снежня. У забойстве на глебе сексуальнага гвалту і рабавання абвінавачваюць 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С.
Вулічная відэакамера зафіксавала, як мужчына ў балаклаве напаў ззаду на дзяўчыну, прыставіў нож да шыі і штурхнуў у падваротню. Нож і іншыя доказы паліцыя выявіла падчас затрымання падазраванага.
Спачатку маладога чалавека абвінавацілі ў замаху на забойства, спалучаным са згвалтаваннем і разбоем. Потым абвінавачанне змянілі на забойства на сексуальнай глебе.
У судзе Дорыян С. прызнаў сваю віну.
Асноўная частка суда была закрытай, але прысуд агучаць публічна.