З'явілася фота помніка, які ўсталююць у Варшаве на магіле беларускі Лізы
Такі помнік усталююць на магіле Лізы / facebook.com/valeryja.kustava
З'явілася фота помніка, які ўсталююць у Варшаве на магіле беларускі Лізы. Яго ў Facebook апублікавала журналістка Валярына Кустава. Ліза памерла ў шпіталі 1 сакавіка праз некалькі дзён пасля нападу ў цэнтры польскай сталіцы. Нападнік згвалтаваў яе і паспрабаваў задушыць. Лекары змагаліся за жыццё дзяўчыны, але выратаваць яе не змаглі.
Беларуску пахавалі на Паўночных могілках Варшавы. У польскай сталіцы тады прайшоў марш "Яе звалі Ліза".
Па падазрэнні ў згвалтаванні і забойстве быў затрыманы 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
facebook.com/valeryja.kustava