У табліцы каэфіцыентаў УЕФА Беларусь абагнала Данію

Як адзначае goals.by, табліца складзеная па выніках пяці сезонаў. Бягучы рэйтынг складае 18,625 балаў. У датчан — 18,400, а ў кіпрыётаў, якія знаходзяцца на 18-м месцы, 21,125 балаў.



Нагадаем, што з беларускіх прадстаўнікоў у еўракубках сёлета застаўся толькі "Мінск", які прабіўся ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы.



Што да сезоннай табліцы каэфіцыентаў за 2013/2014 гады, дык Беларусь мае рэйтынг 1,750 і знаходзіцца на 20-м месцы. Найбольш балаў прынесла мінскае "Дынама" — 3,5; "Мінск" — 2,5; "Шахцёр" — 1; БАТЭ заліковых балаў не набраў.