У Свіслацкім раёне сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула жанчына
На месцы ДТЗ / t.me/Neman102/
У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула 56-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы ў аўторак у вёсцы Манчыцы. Вадзіцель аўтамабіля Audi на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося лабавое сутыкненне з аўтобусам МАЗ.
Кіроўца легкавіка атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы здарэння. Яе пасажырка ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы. Яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.