У Сумскай вобласці беспілотнік трапіў у школу, загінулі 4 чалавекі
Школа пасля атакі дрона-камікадзэ з РФ / t.me/Sumy_news_ODA/
У Сумскай вобласці Украіны беспілотнік Shahed, пасланы з Расіі, трапіў у школу, ёсць ахвяры.
Як паведамляе hromadske.ua, трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Ромны раніцай 23 жніўня. У выніку атакі будынак школы цалкам разбураны. Целы 4 загінулых знайшлі пад заваламі. Загінулі дырэктар школы, намеснік дырэктара, сакратар і бібліятэкар. Чатыры чалавекі атрымалі раненні.
Уначы ў сераду Расія атакавала беспілотнікамі збожжасховішчы ў Адэскай вобласці.
t.me/Sumy_news_ODA/
https://t.me/pgo_gov_ua/15877