У Стамбуле з кантрабандай затрымалі беларуска-расійскую пару

Кантрабандыстаў затрымалі ў аэрапорце Стамбула / IHA
Грамадзян Беларусі і Расіі А.К. і Т.І. затрымалі ў аэрапорце Стамбула з кантрабандай. Яны спрабавалі правезці ў Турцыю тэлефоны, футры, электронныя цыгарэты і красоўкі, заўважыла выданне Reform.
Пара прыляцела з Масквы. Паліцыі аэрапорта іх паводзіны ў тэрмінале падаліся падазронымі, таму пасажыраў адправілі на дагляд багажу і асабістых рэчаў.
У багажы падарожнікаў паліцыя выявіла 10 мабільных тэлефонаў розных брэндаў, 7 фотаапаратаў і відэакамер, 12 кг тытуню для кальяна, 200 пачкаў цыгарэт, 60 упаковак фільтраў для электронных цыгарэт, 60 электронных цыгарэт, 20 прылад для электронных цыгарэт, 21 пару красовак і 16 жаночых сумак вядомых брэндаў, 12 норкавых футраў і 6 норкавых шаляў.
Пасажыраў затрымалі, а тавары ў іх канфіскавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.