У справе “Белага легіёну” ўжо 9 абвінавачаных

У справе “Белага легіёну” ўжо 9 абвінавачаных

Яшчэ дзвюм асобам выстаўленыя абвінавачанні па справе “Белага Легіёну”. Алесь Яўдаха і Уладзімір Румянцаў цяпер афіцыйна абвінавачваюцца ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Ніна Шыдлоўская, якая трымае сувязь з адвакатамі і сваякамі затрыманых па справе «Белага легіёну».

Такім чынам ужо вядома пра дзевяць чалавек, якім афіцыйна выставілі абвінавачанне. Гэта Зміцер Дашкевіч, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Міраслаў Лазоўскі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімір Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.

Сяргея Барстока і Рамана Васільева ўжо вызвалілі.