У Сібіры загарэлася і абвалілася свідравальная вышка “Беларуснафты”
Ёсць пацярпелыя / Скриншот видео
На бурыльнай устаноўцы кампаніі “Беларуснафта” ў Сібіры адбыўся пажар — пацярпелі тры чалавекі, свідравальная вышка абвалілася, паведамляе “Флагшток”.
Паводле інфармацыі свідравальнай кампаніі ТАА “НУБК”, надзвычайнае здарэнне адбылося а 23:25 па мясцовым часе. Пра цяжар траўмаў пацярпелых і іх імёны пакуль не паведамляецца. Прычынай інцыдэнту стала ўзгаранне газу, што паступаў праз свідравіну.
“Беларуснафта” здарэнне не пракаментавала.
Кошт свідравальнай вышкі можа дасягаць да 30 мільёнаў долараў, адзначае “Флагшток”.