У штаб-кватэры YouTube жанчына параніла трох чалавек і забіла сябе

У штаб-кватэры YouTube жанчына параніла трох чалавек і забіла сябе

У штаб-кватэры кампаніі YouTube жанчына параніла з пісталета трох чалавек і забіла сябе. Двое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Здарэнне адбылося ў Сан-Бруна на поўначы Каліфорніі. Відавочцы кажуць, што чулі да 20 стрэлаў. У офісе працуюць 1700 чалавек. Іх усіх эвакуявалі з будынка — на відэа відаць, як людзі выходзілі з паднятымі рукамі.

Як стала вядома, стральбу ўчыніла мясцовая жыхарка Насім Агдам. Яна была апранутая ў чорнае адзенне з хусткай на галаве. Да кампаніі жанчына не мела ніякага дачынення (па неафіцыйнай інфармацыі, сярод параненых быў мужчына, які быў з ёй у блізкіх адносінах). Дзейнічала яна адна. Вядома, што Насім Агдам часта з’яўлялася на розных відэа ў YouTube. У адным з іх яна абвінавачвала відэахостынг у дыскрымінацыі і адмове змяшчаць некаторыя яе пасты. Пасля інцыдэнта са стральбой YouTube закрыў акаўнт Агдам. Закрытыя яе акаўнты і ў сацсетках.

Паліцыя лічыць асноўнай версіяй здарэння бытавы канфлікт. Калі жанчына прыйшла ў офіс, яна папрасіла паклікаць да яе аднаго з супрацоўнікаў кампаніі, пасля чаго стрэліла ў яго. Мяркуецца, што гэта быў блізкі сябар Насім Агдам, з якім здарыўся канфлікт.

У штаб-кватэры YouTube жанчына параніла трох чалавек і забіла сябе
Насім Агдам