У сераду ў Беларусі магчымы мокры снег

У сераду ў Беларусі магчымы мокры снег

Днём 21 кастрычніка па ўсходняй частцы Беларусі магчымы мокры снег. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па звестках сіноптыкаў, у сераду будзе воблачна, на большай частцы краіны пройдуць дажджы, уначы па поўдні — моцныя. У некаторых раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе ўсходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад +1 да +7, месцамі па паўночным усходзе — ад нуля да -2 градусаў. Удзень прагназуецца 3-8 градусаў цяпла, па Брэсцкай вобласці паветра месцамі прагрэецца да 10 градусаў вышэй за нуль.

Фота: 15minut.org