У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У сераду, 17 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па ўсходзе краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя. Удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў цяпла, пры праясненнях паветра будзе астываць да +6...+8 градусаў. Удзень прагназуецца 13-19 градусаў вышэй за нуль.

Такое ж надвор'е захаваецца ў другой палове тыдня. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Удзень чакаецца ад 14 да 21 градуса цяпла, па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да +24 градусаў.

У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі
Прагноз надвор'я на 17 верасня / Белгідрамет
У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі
Прагноз надвор'я на 17 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.