У сераду ў Беларусі будзе не вышэй за +16 градусаў
Восень, ілюстрацыйнае фота / t.me/Zaslavle_Online/
У сераду, 24 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёвым усходзе, а днём па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны чакаецца 8-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +10...+16 градусаў.
25-26 верасня надвор'е ў краіне будзе вызначаць халодны антыцыклон, цэнтр якога зрушыцца з поўдня Швецыі на ўзбярэжжы Латвіі.
На пятніцу сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне: у ноч 26 верасня ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў марозу. У Мінску ўначы прагназуюць замаразкі 0...-2 градусы.