У Салігорску кіяскёрку падазраюць у крадзяжы 75 млн рублёў

У Салігорску раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, распачатую ў адносінах 34-гадовай мясцовай жыхаркі. Яна працавала кіяскёркай ў "Мінскаблсаюздруку". Праваахоўнікі падазраюць, што жанчына на працягу мінулага года прысвойвала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Агулам налічылі стратаў, нанесеных прадпрыемству, на 75 млн рублёў, інфармуе БелаПАН.

БЕЛТА адзначае, што жанчына прызнала сваю віну ды ўжо кампенсуе страты. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "прысваенне ці растрата маёмасці асобай, якой яно даверана, здзейсненае ў буйным памеры".