У салігорскім "Шахцёры" будзе гуляць "двайнік" Крышціяну Раналду (фота, відэа)

У салігорскім "Шахцёры" будзе гуляць "двайнік" нападаючага мадрыдскага "Рэала" і футбольнай зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду. 27-гадовы Даніэл Златкаў з Балгарыі вельмі падобны на аднаго з найлепшых футбалістаў свету. Златкаў вядомы таксама сваім удзелам у здымках у кліпе гей-спевака цыганскага паходжання Азіса, інфармуе сайт by.tribuna.com.