У Сабаленка серыя, якой не было ў тэнісістак 8 гадоў
Арына Сабаленка / PAP/EPA / ALI HAIDER
У Арыны Сабаленка серыя, якой не было ў тэнісістак 8 гадоў, піша "Прессбол". Беларуска сёлета выйграла 13 паядынкаў і ніводнага не прайграла. Папярэдняя падобная серыя была ў 2015-м, калі амерыканка Серэна Уільямс выйграла 24 гульні запар.
Сабаленка — другая ракетка свету. У чацвер увечары яна згуляе на турніры ў Дубаі чвэрцьфінальны паядынак з Барбарай Крэйчыкавай з Чэхіі, 30-й у сусветным рэйтынгу.